February 28, 2026 - 94 views
Мажайск - горад, які звыкла ўспрымаецца як частка «старажытнай Масковіі». Але ці сапраўды яго гісторыя была такой адназначнай? У гэтым відэа мы разбіраем складаны і супярэчлівы лёс Мажайска ў сярэднявеччы: ад першых летапісных згадванняў і археалагічных сведчанняў да барацьбы за горад паміж Смаленскам, Масквой, Вялікім Княствам Літоўскім і Ардой. Мы паглядзім, калі і пры якіх абставінах Мажайск трапляў пад уплыў Літвы, чаму яго далучэнне да Маскоўскага княства застаецца не да канца зразумелым, і што пра гэта кажуць летапісы і археалогія.
Comments(0)