March 03, 2026 - 288 views
Смаленск - гэта Беларусь ці Расія? Чаму заходняя Смаленшчына, якая некалі ўваходзіла ў Магілёўскую і Віцебскую губерні, амаль забылася на сваю гісторыю? Якое месца яна займала ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што агульнага паміж Смаленскам і Беларусью? Ці магчыма адраджэнне смаленскай ідэнтычнасці? Абмяркоўваем пытанні шляхты, рэлігіі, гістарычнай памяці і будучыні рэгіёна. Пра гэта і многае іншае гутарым з гісторыкам, культуролагам і публіцыстам Алесям Белым. Разбіраемся ў пытаннях літвінства, спадчыны ВКЛ, каталіцкага касцёла ў Смаленску і гістарычнай ідэнтычнасці рэгіёну. ✍ Пішыце ў каментарах: З якімі думкамі Алеся вы згодны? Што, на вашу думку, спрэчнае або няправільнае? Як вы ацэньваеце гістарычную ролю Смаленшчыны?
Comments(0)