Другая частка адкрытых дэбатаў: Алесь Белы vs Вадзім Сідараў. Тэмы, пра якія звычайна маўчаць. Пытанні, што падзяляюць нацыю. Што стаіць у аснове беларускай ідэнтычнасці, спадчына ВКЛ ці спадчына заходнерусізму? Ці можна называць сябе літвінам у XXI стагоддзі і ці мае гэта дачыненне да народа? Ці магчыма прымірэнне паміж рознымі візіямі беларускай нацыі? Удзельнікі: ???? Алесь Белы — культуролаг, даследчык ВКЛ, публіцыст, прыхільнік канцэпцыі літвінства. ???? Вадзім Сідараў — прадстаўнік Смаленскага Рэспубліканскага цэнтра, аналітык, эксперт у галіне этнапалітычных працэсаў, нацыяналізму і нацыятварэння, дактарант Філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта (Прага). ???? У гэтым выпуску: Ці быў заходнерусізм пачаткам беларускасці або яе канцом? Ці можа ідэя "літвінства" стаць народнай? Хто сёньня больш шкодзіць беларускай нацыі: савецкія патрыёты ці радыкальныя літвіны? Што значыць быць беларусам (і літвінам) у XXI стагоддзі? І галоўнае ці магчымы кансэнсус паміж рознымі мадэлямі нацыянальнай ідэнтычнасці?
Comments(0)