Ці існуе беларуская геапалітыка?

March 18, 2026
Download podcast


У новым выпуску перадачы “Гаворыць Смаленск” Ян Рудзік і Ян Ліс абмяркоўваюць з Вадзімам Сідаравым пытанне адсутнасці або наяўнасці беларускай геапалітычнай думкі:

- чаму беларусы ўспрымаюць падзеі міжнароднай палітыкі праз прызму субкультурных рэфлексаў і ўнутрыпалітычных асацыяцый, а не геапалітычнай рэчаіснасці існуючай ці будучай Беларусі?
- чаму, у адрозненне не толькі ад Расеі, але і ад Украіны і Польшчы, не ўзнікла беларускай геапалітычнай школы?
- якія геапалітычныя амбіцыі былі ў ранейшага лукашызму і што з імі ў выніку сталася?
- ідэолагі лукашызму: беларуская геапалітыка ці расейская геапалітыка ў Беларусі?
- Пазняк, Санько, Ластоўскі і Станкевіч як прыклады беларускай геапалітычнай думкі;
- праекты Смаленскай Рэспублікі і Ўсходне-Крыўскай платформы як прыклады геапалітычна амбітнай беларушчыны.

Пра гэта і не толькі слухайце ў нашай перадачы.

Comments(0)

Log in to comment