Чужыя сцягі і страчаны цэнтр


March 25, 2026 - 501 views

Жывучы ў Эўропе, усё часцей бачу адну і тую ж карціну:  беларусы з чужымі сцягамі.
Украінскімі, Літоўскімі, Польскімі.
І нават у дні, якія павінны быць пра Беларусь.
І тут хочацца задаць простае пытанне: чаму?
Падтрымліваць Украіну, гэта нармальна. Паважаць Літву ці Польшчу - таксама нармальна.
Але падтрымка - гэта не значыць адсунуць сваё.
Бо калі ў цябе на першым месцы чужы сцяг, а свой - "дзесьці побач", гэта ўжо не пра салідарнасць, гэта пра адсутнасць унутранага цэнтра.
Я не бачыў ніводнага ўкраінца, які б вешаў у сваім аўто бел-чырвона-белы сцяг і канешне ніколі не ўбачыш у палякаў.
У яго ёсць свой. Ён ведае, хто ён.
Ён можа падтрымліваць іншых - але ніколі не паставіць чужое перад сваім.
Бо павага да іншых пачынаецца з павагі да сябе.
Калі беларус выходзіць з чужым сцягам наперадзе, ён пасылае просты сігнал:
"Я сам па сабе - недастатковы". І гэта галоўная праблема.
Не ў тым, што ёсьць украінскі сцяг, а ў тым, што няма ўпэўненасці ў сваім.


 Слава Украіне - Жыве Беларусь!


Гэтая формула стала звыклай.
Але паслухай, як яна гучыць: спачатку чужое, потым сваё. І гэта не дробязь, гэта парадак мыслення.
Павагу нельга выпрасіць, яе можна толькі заслужыць і заўсёды - праз сваё.
Праз сваю гісторыю, праз культуру, праз свой сцяг, праз сваю пазіцыю. Не праз чужую.
Беларусь не стане мацней, калі беларусы будуць жыць чужымі сімваламі.
Яна стане мацней толькі тады, калі сваё стане галоўным.
Не другім, не пасля, а першым.

Comments(0)

Log in to comment