March 01, 2026 - 643 views
Роўна 460 гадоў таму, 1 сакавіка 1566 года, быў прыняты Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага, адзін з самых прагрэсіўных прававых кодэксаў Эўропы 16 стагоддзя.
Гэта быў не проста збор законаў.
Гэта быў фундамент дзяржавы.
Вялікае Княства Літоўскае у той час вялікая эўрапейская дзяржава. І Смаленск быў часткай гэтай прасторы, часткай палітычнай, прававой і культурнай Эўропы.
Другі Статут 1566 года ўніфікаваў законы, замацаваў судовую сістэму, акрэсліў правы шляхты, вызначыў парадак дзяржаўнага кіравання. Законы былі выразныя, прапісаныя, сістэмныя. Для 16 стагоддзя — гэта быў прыклад высокай прававой культуры.
Калі ў многіх краінах Эўропы права яшчэ заставалася разрозненым і феадальна-прывілейным, у ВКЛ ужо дзейнічаў агульнадзяржаўны кодэкс.
І гэта наша гісторыя.
Смаленшчына - гэта не толькі памежжа, гэта зямля, якая жыла паводле эўрапейскага права, была ўключана ў агульную прававую і палітычную сістэму вялікай дзяржавы.
1 сакавіка 1566 года - гэта нагадванне, што ў нас ёсьць традыцыя дзяржаўнасці, традыцыя закона, традыцыя адказнасці перад грамадствам.
Мы былі часткай вялікай эўрапейскай гісторыі.
І маем поўнае права гэтым ганарыцца.
* На жаль, менавіта ў 1566 годзе, калі быў прыняты Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага, Смаленск знаходзіўся пад акупацыяй Маскоўскай дзяржавы. Аднак ужо ў 1611 годзе горад вярнуўся ў склад ВКЛ. І Смаленск паспеў пажыць паводле законаў Статута - аднаго з самых прагрэсіўных прававых кодэксаў Эўропы свайго часу.
Comments(0)