Беларусь святкуе - Смаленшчына чакае


March 25, 2026 - 467 views

25 сакавіка  гэта не проста дата.
Гэта мяжа, за якой народ упершыню сказаў: мы ёсьць.
У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.
 Дзяржава, якая нарадзілася ў агні вайны, у развале імперый і ў хаосе новага свету.
Прайшло больш за сто год. І ў 2023 годзе з’явілася Смаленская Рэспубліка.
Смаленская Рэспубліка з’явілася ў іншай, але не менш трывожнай рэальнасці.
Пасля расійскае ўварванне ва Украіну рэгіён існуе ўжо не ў стане стабільнасці, а ў стане зацягнутага крызісу.
Гэта яшчэ не такі распад як у часы БНР, але гэта ўжо і не тая дзяржава, якой яна была раней.
Беларуская Народная Рэспубліка узнікла ў момант, калі Расійская імперыя ўжо фактычна не існавала.
Гэта быў час, калі народы Усходняй Еўропы спяшаліся заявіць пра сябе - бо разумелі: калі не цяпер, то ніколі.
БНР не мела арміі, стабільнай тэрыторыі ці прызнання.
Але ў яе было галоўнае - ідэя.
І гэтая ідэя гучала проста:
Беларусы - гэта народ, і яны маюць права на сваю дзяржаву.
Смаленская Рэспубліка з’явілася ў зусім іншай рэальнасці.
Пакуль яшчэ няма бачнага распаду дзяржавы, няма вакууму ўлады.
Няма таго гістарычнага “акенца”, якое было ў 1918 годзе.
І таму Смаленская Рэспубліка, гэта не вынік, а хутчэй пачатак.
Не замацаванне незалежнасці, а спроба пра яе задумацца.
БНР была кульмінацыяй. Яе папярэднічалі дзесяцігоддзі нацыянальнага адраджэння - мова, літаратура, інтэлігенцыя, палітычныя арганізацыі.
Смаленская Рэспубліка пакуль не мае такога падмурку.
Яна толькі шукае: сваю гістарычную традыцыю, сваю мову размовы з людзьмі, сваю супольнасць. 
І гэта робіць яе не слабейшай, а проста іншай па сваёй прыродзе.
Нягледзячы на ўсё, паміж 1918 і 2023 ёсьць нешта агульнае. Жаданне выйсці з чужой гісторыі і пачаць сваю.
Спроба сказаць: мы не проста частка нечага большага - мы самі па сабе.
І ў гэтым сэнсе абедзве з’явы  і БНР, і Смаленская Рэспубліка - з’яўляюцца актамі волі.
Ці магчымы сёньня 1918 год?
Гэта галоўнае пытанне, якое ўзнікае, калі мы глядзім на гэтыя дзве даты.
Ці можа ў сучасным свеце паўтарыцца сцэнар, калі новая дзяржава з’яўляецца амаль з нічога?
Ці патрэбны для гэтага калапс імперыі, або дастаткова ідэі?
Гісторыя БНР паказвае: без ідэі нічога не адбываецца, але адна ідэя, таксама не гарантыя поспеху.
Дзень Волі - гэта не толькі пра мінулае, гэта пра здольнасць уявіць будучыню.
1918 год даў беларусам сімвал.
2023 год пакуль дае толькі пытанне.
Але менавіта з пытанняў часам і пачынаецца гісторыя.
БНР не стала дзяржавай у поўным сэнсе, але стала пачаткам.
Смаленская Рэспубліка пакуль не стала нават гэтым, але ўжо спрабуе.
І, магчыма, галоўнае падабенства паміж імі ў тым, што абедзве нарадзіліся не тады, калі было лёгка, а тады, калі гэта здавалася амаль немагчымым.

Беларусы - з Днём Волі. Жыве Беларусь.
Смаляне - ваш Дзень Волі яшчэ наперадзе.
І ён абавязкова прыйдзе.
Жыве Смаленшчына.

Comments(0)

Log in to comment