Ад Падляшша да Смаленшчыны: Беларускія Kresy

April 22, 2026
Download podcast

У гасцёх у перадачы «Гаворыць Смаленск» на радыё «Свабодны Смаленск» гэтым разам пабывала даследчыца беларусаў Падляшша з каранямі са Смаленшчыны Вольга Сямашка.

У гутарцы з вядучым Вадзімам Сідаравым яны абмеркавалі:

што даследчыца Вольга Сямашка, якая працуе на Беларускім радыё «Рацыя», - гэта не журналістка Вольга Сямашка, якая працавала на Белсаце;

як госця даведалася пра свае смаленскія карані, адчула сваю сувязь з радзімай бацькі і што для яе значыць беларуская Смаленшчына;

як Вольга Сямашка зацікавілася беларусамі Падляшша;

яе даследаванне беларускіх могілак Падляшша;

суадносіны беларусаў і палякаў на Падляшшы;

разнастайнасць беларускіх гаворак на Падляшшы;

ролю праваслаўя і царквы для беларусаў Падляшша;

адрозненне этналінгвістычнай сітуацыі ў Падляшшы і на Смаленшчыне;

складаныя дачыненні паміж праваслаўнай свядомасцю беларусаў Падляшша і ўніяцкім зместам мэйнстрыму беларускай нацыянальнай свядомасці;

знікненне беларускіх гаворак на Віленшчыне;

стаўленне Польскае дзяржавы да беларускай меншасці;

суадносіны паміж «старымі» і «новымі беларусамі» Польшчы;

неабходнасць палітыкі будучай беларускай нацыянальнай дзяржавы ў дачыненні да беларускіх kresаў, а таксама аналага «карты паляка» для беларусаў замежжа;

ролю будучай Смаленшчыны ў будучым беларускім свеце.

Comments(0)

Log in to comment