Урок чалавечнасці ад Кацярыны Ваданосавай


April 01, 2026 - 304 views

Гісторыя, якая кранае да слёз і прымушае задумацца пра сапраўдныя каштоўнасці. Вядомая культурная дзеячка і даследчыца гісторыі Кацярына Ваданосава ахвяравала 10 000 эўра для дапамогі былым палітвязням. Гэта грошы, якія засталіся ад збору на лячэнне яе маці.

Перад самымі Калядамі ў маці Кацярыны, здарыўся цяжкі інсульт. Праз бюракратычную памылку жанчына не апынулася ў базе страхавання, і сям’і выставілі вялізныя рахункі за аперацыю і рэанімацыю. Беларусы неверагодна хутка сабралі грошы, каб выратаваць жанчыну.
На жаль, цуда не адбылося. 1 студзеня Нэлі Ваданосавай не стала.

Яшчэ адкрываючы збор, Кацярына паабяцала: калі сродкі не будуць выкарыстаныя цалкам, яны пойдуць на дапамогу іншым. У свеце, дзе палітыкі лёгка раскідваюцца абяцаннямі і забываюць пра іх, учынак Кацярыны выглядае як эталон прыстойнасці.
Астатнія 10 000 эўра яна пералічыла на экстранны збор для палітвязняў, якія выйшлі на волю.

Comments(0)

Log in to comment