Урок чалавечнасці ад Кацярыны Ваданосавай

Гісторыя, якая кранае да слёз і прымушае задумацца пра сапраўдныя каштоўнасці. Вядомая культурная дзеячка і даследчыца гісторыі Кацярына Ваданосава ахвяравала 10 000 эўра для дапамогі былым палітвязням. Гэта грошы, якія засталіся ад збору на лячэнне яе маці.

Перад самымі Калядамі Ñž маці Кацярыны, здарыўся цяжкі інсульт. Праз бюракратычную памылку жанчына не апынулася Ñž базе страхавання, Ñ– сям’Ñ– выставілі вялізныя рахункі за аперацыю Ñ– рэанімацыю. Беларусы неверагодна хутка сабралі грошы, каб выратаваць жанчыну.
На жаль, цуда не адбылося. 1 студзеня Нэлі Ваданосавай не стала.

Яшчэ адкрываючы збор, Кацярына паабяцала: калі сродкі не будуць выкарыстаныя цалкам, яны пойдуць на дапамогу іншым. У свеце, дзе палітыкі лёгка раскідваюцца абяцаннямі і забываюць пра іх, учынак Кацярыны выглядае як эталон прыстойнасці.
Астатнія 10 000 эўра яна пералічыла на экстранны збор для палітвязняў, якія выйшлі на волю.