1 сакавіка 1566 года. Другі Статут ВКЛ

Роўна 460 гадоў таму, 1 сакавіка 1566 года, быў прыняты Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага,  Ð°Ð´Ð·Ñ–н з самых прагрэсіўных прававых кодэксаў Эўропы 16 стагоддзя.
Гэта быў не проста збор законаў.
Гэта быў фундамент дзяржавы.
Вялікае Княства Літоўскае у той час  Ð²ÑÐ»Ñ–кая эўрапейская дзяржава. І Смаленск быў часткай гэтай прасторы, часткай палітычнай, прававой Ñ– культурнай Эўропы.
Другі Статут 1566 года ўніфікаваў законы, замацаваў судовую сістэму, акрэсліў правы шляхты, вызначыў парадак дзяржаўнага кіравання. Законы былі выразныя, прапісаныя, сістэмныя. Для 16 стагоддзя — гэта быў прыклад высокай прававой культуры.
Калі ў многіх краінах Эўропы права яшчэ заставалася разрозненым і феадальна-прывілейным, у ВКЛ ужо дзейнічаў агульнадзяржаўны кодэкс.

І гэта наша гісторыя.

Смаленшчына - гэта не толькі памежжа, гэта зямля, якая жыла паводле эўрапейскага права, была ўключана ў агульную прававую і палітычную сістэму вялікай дзяржавы.
1 сакавіка 1566 года - гэта нагадванне, што ў нас ёсьць традыцыя дзяржаўнасці, традыцыя закона, традыцыя адказнасці перад грамадствам.
Мы былі часткай вялікай эўрапейскай гісторыі.
І маем поўнае права гэтым ганарыцца.

* На жаль, менавіта ў 1566 годзе, калі быў прыняты Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага, Смаленск знаходзіўся пад акупацыяй Маскоўскай дзяржавы. Аднак ужо ў 1611 годзе горад вярнуўся ў склад ВКЛ. І Смаленск паспеў пажыць паводле законаў Статута - аднаго з самых прагрэсіўных прававых кодэксаў Эўропы свайго часу.