Беларусь святкуе - Смаленшчына чакае

25 сакавіка  Ð³ÑÑ‚а не проста дата.
Гэта мяжа, за якой народ упершыню сказаў: мы ёсьць.
У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.
 Ð”зяржава, якая нарадзілася Ñž агні вайны, у развале імперый Ñ– Ñž хаосе новага свету.
Прайшло больш за сто год. І Ñž 2023 годзе з’явілася Смаленская Рэспубліка.
Смаленская Рэспубліка з’явілася Ñž іншай, але не менш трывожнай рэальнасці.
Пасля расійскае ўварванне ва Украіну рэгіён існуе ўжо не ў стане стабільнасці, а ў стане зацягнутага крызісу.
Гэта яшчэ не такі распад як у часы БНР, але гэта ўжо і не тая дзяржава, якой яна была раней.
Беларуская Народная Рэспубліка узнікла ў момант, калі Расійская імперыя ўжо фактычна не існавала.
Гэта быў час, калі народы Усходняй Еўропы спяшаліся заявіць пра сябе - бо разумелі: калі не цяпер, то ніколі.
БНР не мела арміі, стабільнай тэрыторыі ці прызнання.
Але ў яе было галоўнае - ідэя.
І гэтая ідэя гучала проста:
Беларусы - гэта народ, і яны маюць права на сваю дзяржаву.
Смаленская Рэспубліка з’явілася Ñž зусім іншай рэальнасці.
Пакуль яшчэ няма бачнага распаду дзяржавы, няма вакууму ўлады.
Няма таго гістарычнага “акенца”, якое было Ñž 1918 годзе.
І таму Смаленская Рэспубліка, гэта не вынік, а хутчэй пачатак.
Не замацаванне незалежнасці, а спроба пра яе задумацца.
БНР была кульмінацыяй. Яе папярэднічалі дзесяцігоддзі нацыянальнага адраджэння - мова, літаратура, інтэлігенцыя, палітычныя арганізацыі.
Смаленская Рэспубліка пакуль не мае такога падмурку.
Яна толькі шукае: сваю гістарычную традыцыю, сваю мову размовы з людзьмі, сваю супольнасць. 
І гэта робіць яе не слабейшай, а проста іншай па сваёй прыродзе.
Нягледзячы на ўсё, паміж 1918 і 2023 ёсьць нешта агульнае. Жаданне выйсці з чужой гісторыі і пачаць сваю.
Спроба сказаць: мы не проста частка нечага большага - мы самі па сабе.
І Ñž гэтым сэнсе абедзве з’явы  Ñ– БНР, Ñ– Смаленская Рэспубліка - з’яўляюцца актамі волі.
Ці магчымы сёньня 1918 год?
Гэта галоўнае пытанне, якое ўзнікае, калі мы глядзім на гэтыя дзве даты.
Ці можа Ñž сучасным свеце паўтарыцца сцэнар, калі новая дзяржава з’яўляецца амаль з нічога?
Ці патрэбны для гэтага калапс імперыі, або дастаткова ідэі?
Гісторыя БНР паказвае: без ідэі нічога не адбываецца, але адна ідэя, таксама не гарантыя поспеху.
Дзень Волі - гэта не толькі пра мінулае, гэта пра здольнасць уявіць будучыню.
1918 год даў беларусам сімвал.
2023 год пакуль дае толькі пытанне.
Але менавіта з пытанняў часам і пачынаецца гісторыя.
БНР не стала дзяржавай у поўным сэнсе, але стала пачаткам.
Смаленская Рэспубліка пакуль не стала нават гэтым, але ўжо спрабуе.
І, магчыма, галоўнае падабенства паміж імі ў тым, што абедзве нарадзіліся не тады, калі было лёгка, а тады, калі гэта здавалася амаль немагчымым.

Беларусы - з Днём Волі. Жыве Беларусь.
Смаляне - ваш Дзень Волі яшчэ наперадзе.
І ён абавязкова прыйдзе.
Жыве Смаленшчына.