
Тэкст заснаваны на ўспамінах Galiny Jaworskiej. Аўтар расказу і аналізу - Сяргей Фралоў.
Сёньня хачу распавесці пра вёску Грынёўшчына, якая зараз знаходзіцца ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці, і пра ўспаміны адной жанчыны, на якія я выпадкова натрапіў.
Увогуле, на прыкладзе гэтай вёскі можна стварыць агульную карціну пра ўсе вёскі Шумяцкага раёна. Але паколькі ў гэтай вёсцы нарадзілася мая прабабуля, я вырашыў прывесці прыклад менавіта Грынёўшчыны. Зазначу, што пачатак успамінаў адноcіцца да 1986 года.
Паколькі маё дзяцінства прайшло менавіта ў гэтых вёсках, магу падпісацца пад кожным словам аўтара.
З успамінаў Galiny Jaworskiej:
"Вёска Грынёўшчына была вялікай і прыгожай. Праз вёску праходзіла трывалая гравійная дарога. Уздоўж яе стаялі цагляна-драўляныя дамы беларусаў ці, як іх там называлі, палякаў (шляхты). Жыццё тут віравала: туды-сюды ездзілі трактары, людзі займаліся гаспадаркай. А за вялікім ярам была руская частка вёскі. Тут усе дамы былі драўляныя, з бярвенняў, і старыя. Жыхароў у іх было вельмі мала - амаль усе старыя.
А пасярэдзіне паміж рускай часткай і беларускай знаходзілася вялікая тэрыторыя з вялікім (паводле савецкіх меркаў) домам і вялікай гаспадаркай сям’і Грыневіч. Мяне тады ўразіў новы трывалы штакетнік вакол двара і вялікія арэлі.
У беларусаў ва ўсіх былі агароджы з сеткі - рабіцы, а ў рускіх - платы з жэрдзяў. Моладзі было вельмі шмат, таму было весела, нават нягледзячы на цяжкія часы.
Пасля Чарнобыля людзі пачалі з’язджаць. Закрылі паштовае аддзяленне, потым зачынілі краму. У 1990-я гады перасталі прывозіць пенсію, і народ з’ехаў канчаткова. Усе пабудовы жыхары суседняй вёскі Студзянец разабралі на будаўнічыя матэрыялы ці на дровы".
Чаму беларускія і рускія часткі вёскі былі такімі рознымі?
Вёска Грынёўшчына з’яўляецца ўнікальным прыкладам гістарычнага, этнічнага і сацыяльнага падзелу. Хоць першапачаткова яна была беларускай, у 19 стагоддзі тут з’явіліся перасяленцы з іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі. Гэты падзел, які сыходзіць каранямі ў гісторыю, шмат у чым вызначыў выгляд вёскі і жыццё яе жыхароў.
Вёскі Шумяцкага раёна, у тым ліку і Грынёўшчына, фармаваліся стагоддзямі. Уваходзячы ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, яны знаходзіліся пад уплывам заходняй культуры, шляхецкіх традыцый і каталіцызму. Для шляхецкіх традыцый былі характэрныя працавітасць, імкненне да паляпшэння быту і дэманстрацыя статусу. Нават пасля заняпаду шляхецтва ў 19 стагоддзі гэтыя рысы засталіся часткай мясцовай культуры.
Беларускія сяляне былі гаспадарлівымі, імкнуліся да дакладнасці і мадэрнізацыі сваіх дамоў і гаспадарак. Усё змянілася ў 19 стагоддзі, калі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай гэтыя землі перайшлі пад кантроль Расійскай імперыі. Царскі ўрад пачаў актыўную палітыку русіфікацыі, накіраваную на асіміляцыю мясцовага насельніцтва і ўмацаванне свайго ўплыву. Адным з інструментаў гэтай палітыкі стала заселение рускіх у беларускія вёскі.
У сучасным Шумяцкім раёне пачалі ствараць ваенныя паселішчы, завозілі вялікую колькасць рускіх салдат. Рускіх перасяленцаў прыцягвалі на гэтыя землі па некалькіх прычынах. Па-першае, гэта дапамагала ўладам кантраляваць "ненадзейнае" беларускае насельніцтва. Па-другое, перасяленцы ўносілі змены ў культурны і гаспадарчы ўклад вёсак, арыентуючыся на рускія традыцыі.
Аднак такая штучная інтэграцыя дзвюх культур не прывяла да іх гарманічнага зліцця. Наадварот, рускія перасяленцы часта заставаліся ў ізаляцыі ад мясцовага беларускага насельніцтва, што з часам сфармавала выразны падзел унутры вёскі.
Беларуская частка вёскі, з яе цагляна-драўлянымі дамамі, агароджамі з сеткі-рабіцы і актыўнай гаспадаркай, адлюстроўвала больш заходні і прагрэсіўны падыход да жыцця. Тут была моцная традыцыя арганізацыі быту, што можна растлумачыць уплывам шляхецкай і заходняй культуры. Беларусы стагоддзямі жылі на гэтых землях, адаптуючыся да мясцовых умоў і ствараючы эканамічна ўстойлівую мадэль гаспадаркі.
Рускае насельніцтва, якое складала другую частку вёскі, захавала лад жыцця, прывезены з унутраных рэгіёнаў Расіі. Гэта адлюстроўвала традыцыйны рускі сельскі ўклад, сфармаваны пад уплывам Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі. Тут важна была калектыўнасць, але менш было выражана імкненне да вонкавага дабрабыту.
Гэты прыклад падкрэслівае, як гістарычныя і палітычныя рашэнні могуць на дзесяцігоддзі фармаваць культурныя і сацыяльныя адрозненні ў адным населеным пункце.
Comments(0)