21 лютага - Дзень роднай мовы. А што з роднай мовай на Смаленшчыне?

Учора ва ўсім свеце адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы.
Для кагосьці гэта проста дата ў календары.
Для нас - нагода задаць пытанне: якая мова родная для Смаленшчыны?

Старажытны Смаленск - гэта горад, які стагоддзямі жыў у адной культурнай прасторы з Полацкам, Віцебскам, Мсціславам, Крычавам. Мова  Ð’ялікага Княства Літоўскага,  Ð¼Ð¾Ð²Ð° шляхты Ñ– мяшчан - гэта старабеларуская мова.
Яна гучала на смаленшчыне натуральна.
Пазней былі стагоддзі русіфікацыі, забароны, выціскання мясцовай традыцыі. Мова паступова адыходзіла ў вёскі, у сямейную памяць, у песні.

Сёньня на Смаленшчыне беларускую мову амаль не пачуеш. Яе няма ў школах, яе няма ў медыя, яе няма на шыльдах. Нібыта яе тут ніколі і не было.
Але памяць ёсьць.
Назвы вёсак, прозвішчы, гаворкі ў памежных раёнах, фальклор.

І калі мы гаворым пра будучыню рэгіёна, пра яго суб’ектнасць, пра права мець уласны голас - без вяртання роднай мовы гэтага не адбудзецца.
Мова - гэта не толькі сродак зносін, гэта спосаб думаць, гэта спосаб памятаць.
І пакуль на Смаленшчыне жыве хоць адзін чалавек, які памятае беларускую мову сваёй бабулі - гэтая мова не знікла.